"Без Билета" і Bіplan граюць разам. Але музыкі нават не знаёмыя!
Літоўцы едуць у госці на канцэрт “Без Билета” у Re:Public. Улетку гурт Віталя “Артыста” зробіць “візіт у адказ” і выступіць у невялічкім віленскім дворыку.
biplan_poslednii_den_na_lune.mp3
“У жыцці шмат чаканняў. І часам прыгоды цябе чакаюць прама за рогам вуліцы”, — кажа дырэктар гурта Bіplan Вайдас Стацкевіч, маючы на ўвазе канцэрт літоўскіх поп-рокераў у Мінску. Каманда выступіць у беларускай сталіцы 7 сакавіка разам з гуртом “Без Билета”. На канцэрце музыкі і пазнаёмяцца адно з адным.
“Нас завочна пазнаёміў беларускі рэжысёр Мацвей Сабураў, які здымаў новы кліп гурта Bіplan, — распавядае Еўрарадыё “беларускую” гісторыю Вайдас. — І калі мы думалі, як бы нам прыехаць і выступіць у Беларусі, шмат хто раіў сыграць менавіта сумесны канцэрт з “Без Билета”. Мы напісалі хлопцам. Яны падумалі і запрасілі нас, і дата канцэрта нам спадабалася. Вельмі чакаем, рыхтуемся, і спадзяемся, што будзе вельмі добры канцэрт”.
Летась Bіplan здзейснілі камбэк у мінулае, запісаўшы некалькі песень на рускай мове. А для здымкаў кліпа на песню “Плюс/Минус”, арыентаваную на ўсходняга слухача, запрасілі Мацвея Сабурава. Напрыканцы года музыкі плануюць выдаць новы альбом, на якім збіраюцца спець у дуэце з беларускім гуртом.
У адказ на мінскі канцэрт, летам у Вільню выправяцца “Без Билета”. Музыкі-пабрацімы сыграюць у адным з летніх дворыкаў, папулярных сярод літоўскай публікі.
Квіткі: 95 000-160 000 (танцпол), 230 000 (столікі).
Квіткі прадаюцца ў грамадскіх распаўсюднікаў (пераходы арт. М. пл. Якуба Коласа, Кастрычніцкая), у касе клуба Re: Public, а таксама ў сістэмах продажаў kvitki.by і ticketpro.by. Даведкі па тэлефоне: +375 29 6490888.