Без Білета ладзяць конкурс для ўкраінскіх фэнаў

26 сакавіка гурт “Без Білета” упершыню выступіць ў Кіеве. З гэтай нагоды ўдзельнікі гурта прыдумалі конкурс для сваіх украінскіх прыхільнікаў. Музыкі прапануюць фэнам перакласці сваю любімую песню “Без Білета” на ўкраінскую мову. Аўтар найбольш удалага перакладу атрымае магчымасць выканаць песню разам з гуртом на камернай сцэне клуба “Кіеў”.

Па словах Віталя Артыста, Кіеў музыкі любяць не толькі за тое, што музыка і кліпы “Без Білета” добра ратыруюцца на радыё-і тэлеканалах Украіны: у 2004 годзе кіеўскія спецыялісты дапамаглі Артысту выратаваць венчэсцер з працоўнымі матэрыяламі альбома “Нарисована”.

Музыкі “Без Білета” запісалі відэазварот да сваіх украінскіх прыхільнікаў, які даступны на youTube. З умовамі конкурсу можна пазнаёміцца на старонцы гурта ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі