Брэсцкую прафсаюзную актывістку хочуць звінаваціць у падробцы пасведчання

Старшыню рэгіянальнай арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіду Міхнюк наведаў участковы.

“Прыйшоў участковы і апытаў мяне паводле рапарта, дзе напісана, нібыта маё пасведчанне мае сляды падробкі: падціранні, выпраўленні. Я некалькі дзён яго шукала, забылася, што яно ў міліцыі. Калі ішлі на Народны сход, падыйшлі трое міліцыянтаў і чамусьці менавіта ў мяне запатрабавалі засведчыць асобу. Я ім тое пасведчанне і паказала, і з таго часу мне яго не аддалі”, — распавяла Зінаіда Міхнюк Еўрарадыё.

Актывістка не думае, што міліцыянты ўчынілі маніпуляцыі  з пасведчаннем. Проста ім надакучыла пісаць аднастайнае ілжэсведчанне, якое і ёй урэшце  напісалі — “нецэнзурна лаялася”, кажа Зінаіда Міхнюк.  Вырашылі выкарыстаць больш крэатыву.

20 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна будзе разглядацца пратакол, складзены на Зінаіду Міхнюк 8 кастрычніка. Яна павінна была весці Народны сход і была прэвентыўна затрыманая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі