Чэхія адклікае амбасадара з Беларусі на кансультацыі

Міністэрства замежных справаў Чэхіі выказвае шкадаванне з нагоды рашэнняў, прынятых беларускім знешнепалітычным ведамствам удзень 28 лютага. Чэшскае МЗС упэўненае, што адкліканне амбасадара ў Польшчы і пастаяннага прадстаўніка ў Еўрапейскім Саюзе на кансультацыі ў Мінск з адначасовымі рэкамендацыямі амбасадарам ЕС і Польшчы ў Мінску зрабіць тое ж самае яшчэ больш аддаліць Беларусь і Еўропу адну ад адной.

"У сувязі з гэтым і ў знак салідарнасці і агульнай пазіцыі ў Еўрапейскім Саюзе, міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі вырашыў адклікаць Надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Йіржы Караса ў Прагу на кансультацыі", - гаворыцца ў заяве, якую позна ўвечары 29 лютага распаўсюдзіў сайт МЗС Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі