Ціхана, Дзевятоўскага і Астапчук пераправерылі на допінг — вынік станоўчы

Паўторныя аналізы выявілі забароненыя рэчывы ў тым ліку ў некалькіх беларускіх спартсменаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Вынікі аналізаў на сайце апублікавалі 8 сакавіка.

Узоры, узятыя на чэмпіянаце свету-2005, былі перададзеныя на доўгатэрміновае захоўванне ў акрэдытаваную WADA антыдопінгавую лабараторыю ў Лазане (Швейцарыя). Для паўторнага аналізу выкарыстоўваліся самыя сучасныя аналітычныя метады.

Допінг пацвердзілі ў чэмпіёна ў кіданні молата Івана Ціхана, чэмпіёнкі ў штурханні ядра Надзеі Астапчук, срэбранага прызёра ў кіданні молата Вадзіма Дзевятоўскага, а таксама ў Андрэя Міхневіча, які заняў у Хельсінкі 5-е месца ў штурханні ядра.

У дачыненні гэтых атлетаў распачатыя дысцыплінарныя працэдуры. Да іх завяршэння Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі не будзе рабіць ніякіх каментароў.

У снежні 2012 года беларускія атлеты Іван Ціхан і Ірына Ятчанка пасля пераправеркі допінг-проб праз 8 гадоў былі пазбаўленыя медалёў Алімпіяды-2004.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі