Давераную асобу Някляева абвінавацілі ў хуліганстве
Сёння ў Гомелі міліцыя затрымала Валерыя Сляпухіна, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Някляева.
Сляпухін быў дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля. Тут яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы, паведамляе БелаПАН.