Двое віцеблянаў скралі на рынку адразу 15 кавуноў
Мужчыны завіталі на міні-рынак у вёску Доўжа і падлавілі момант, калі прадавец, жыхар Азербайджану, адышоўся.
Знесці такую колькасць кавуноў злодзеям дапамог знаёмы, які заехаў за імі на машыне. Ягады каштавалі агулам 360 тысяч рублёў, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Злодзеяў затрымалі. Адзін з іх 33-гадовы непрацоўны жыхар Віцебска. Другому 27 год, ён ужо мае судзімасць за махлярства.