Джуліян Асанж пакажа ў Лондане фільм пра Лукашэнку

Аўтары дакументальнага фільма — Мэт’ю Чарльз і Джуан Пасарэлі, дыктарка — Джаана Ламлі. Стужка прысвечаная актуальным падзеям у Беларусі. Паказ адбудзецца 1 сакавіка. Пасля прэм’еры чакаецца сесія пытанняў і адказаў, якую правядзе Джуліян Асанж, скандальна вядомы ўладальнік сайту Вікілікс.

Фільм “Апошні дыктатар Еўропы” зняты за мінулы год. Ён распавядае пра катаванні, інспіраваныя ўладай забойствы і выкраданні людзей у Беларусі, дзе кіруе Аляксандр Лукашэнка. Апавяданне вядзецца ад асобы Ірыны Багданавай (Саннікавай), лекара, што жыве ў паўднёвай Англіі, сястры Андрэя Саннікава, кандыдата ў прэзідэнты і палітычнага вязня, піша “Наша ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі