ЕАБР: Беларусі патрэбная рэалістычная эканамічная палітыка

Эксперты ЕАБР бачаць дзве асноўныя праблемы — высокую інфляцыю і дэфіцыт плацёжнага балансу. Хоць інфляцыя заўважна знізілася ў 2012 годзе, але рост коштаў у краіне застаецца высокім — у сярэднім 1,7% штомесяц. Што да плацёжнага балансу, то ў другой палове 2012 года ён значна пагоршыўся — дэфіцыт бягучых аперацый склаў 7,7% ад ВУП, хоць у 2011 годзе быў нават прафіцытным.

Абедзве праблемы сталі вынікам таго, што ў Беларусі зноў пачалося актыўнае крэдытаванне. Таксама далося ў знакі пагаршэнне ўмоваў гандлю нафтай з боку расійскіх уладаў.

Згодна з высновамі экспертаў, эканамічная сітуацыя не з’яўляецца ні надзвычай неспрыяльнай, ні цяжкай для кіравання. “Пры ўмове правядзення рэалістычнай эканамічнай палітыкі ўрадам і цэнтральным банкам рэспубліка зможа аднавіць стабільнасць эканомікі і перайсці да ўстойлівага, хоць і ўмеркаванага па тэмпе росту ў перспектыве 1-2 год”, — цытуе матэрыялы ЕАБР БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі