Федэрацыя прафсаюзаў звярнулася ва ўрад у справе заробкаў працоўных
Яна выказвае заклапочанасць узроўнем аплаты працы "на шэрагу прадпрыемстваў" краіны.
Як паведамляе сайт ФПБ, у звароце адзначаецца, што больш чым у 67% працоўных сярэдні заробак не перавышае сярэднемесячную зарплату, якая склалася па краіне — 2 мільёны 877 тысяч рублёў. Федэрацыя "настойвае на тым, што заробкі мусяць працягваць расці". Таксама яна заклікае ўрад як найхутчэй прыняць рашэнне ў адносінах стратных прадпрыемстваў.