Футбольная Ліга чэмпіёнаў, першыя вынікі 1/8 фінала

У аўторак прайшлі першыя матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Ліверкузенскі "Баер" "ажыў" толькі ў другім тайме (на 51-й хвіліне), калі нанёс першы ўдар па браме гасцей і адразу гол! Вызначыўся Кадлец. Праўда, на той момант гаспадары поля прайгравалі 0:1. Крыўдзіцель немцаў Санчас ужо праз чатыры хвіліны зноў вывеў "Барселону" наперад. Неўзабаве "Баер" мог зраўняць лік, але мяч трапіў у штангу. Пасля гэтага госці правялі некалькі вострых атак і Месі паставіў пераможную кропку — 3:1.

"Ліён" перамог з мінімальным лікам. Адзіны гол на 58-й хвіліне забіў Ляказэт. Таму АПОЭЛ мае добрыя шанцы, каб працягваць здзіўляць заўзятараў і футбольных спецыялістаў. Матчы ў адказ пройдуць 7 сакавіка.

15 лютага адбудуцца чарговыя першыя матчы 1/8 фінала. Сустракаюцца "Мілан" і "Арсенал", "Зеніт" і "Бенфіка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі