Галоўны трэнер брэсцкага ФК “Вікторыя-86” загруз у судах

Былая бухгалтарка Ірына К. судзіцца з Георгіем Дарбуашвілі за нявыплачаны ў 2011 годзе заробак за чатыры месяцы.

Бухгалтарка: "Чалавеку надакучылі, ён папрасіў — мы сышлі, але ж ён да гэтага часу з намі не разлічыўся. Казаў, грошай няма. Але я грошы разлічыла — у нас іх да канца года хапала… Я толькі на гэтай працы працавала, у штаце… Пагатоў што ў яго нічога не было. Мой камп'ютар, маё абсталяванне. Калі што ламалася — сама рамантавала".

Са словаў Ірыны, суды ўжо задаволілі 11 пазоваў футбалістак да галоўнага трэнера. За гэта ён амаль усіх звольніў і набраў новы склад.

Сам Дарбуашвілі не адмаўляе, што даводзіцца шмат судзіцца. Аднак ён лічыць, што не вінен грошы. На прайграны суд па іску бухгалтаркі падаў касацыю ў абласны суд.

Дарэчы, сёлета “Вікторыя-86”, калісьці лепшы беларускі клуб, заняла ў першынстве краіны перадапошняе месца.

Георгій Дарбуашвілі вядомы тым, што на апошніх прэзідэнцкіх выбарах яшчэ да пачатку агітацыі апрануў дзяцей у футболкі з выявай Аляксандра Лукашэнкі і вывеў на стадыён перад матчам галоўнага клуба "Дынама" (Брэст).

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі