Галоўны трэнер зборнай Беларусі не будзе вяртацца ў "Лакаматыў"
Фінскі спецыяліст Кары Хейкіля ўзначальваў яраслаўскую каманду ў сезоне-2004/2005 і з 2007 па 2010 год.
Трэнер заявіў, што ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем страціў сваіх сяброў. Па словах Хейкіля, якія перадае сайт belarushockey.com, ён ведаў практычна кожнага, хто загінуў у авіякатастрофе.
Разам з тым, сваё вяртанне ў "Лакаматыў" Хейкіля назваў немагчымым.