Ганчарэнку і Капскага пакаралі за лаянку
Яны дыскваліфікаваныя на чатыры матчы і аштрафаваныя на 700 тысяч рублёў кожны.
Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу. На паседжанні камітэта 5 верасня галоўнай тэмай акурат быў матч у Барысаве паміж БАТЭ і мінскім "Дынама". Пакаранне Анатолю Капскаму і Віктару Ганчарэнку вынеслі за нецэнзурную лаянку на адрас судзейскай брыгады, паведамляе "Прессбол".