У Лос-Анжэлесе раздалі залатыя грамафоны

Раптоўная смерць Уітні Х’юстан не магла не адбіцца на атмасферы цырымоніі ўручэння ўзнагарод “Грэмі”, што прайшла ў Лос-Анжэлесе на мінулых выходных. Цырымонія была прысвечаная памяці Х’юстан, але мела жалобны падтэкст не толькі з-за смерці Ўітні. У прыватнасці, Боні Рэйт і Эліша Кіз ушанавалі памяць Эты Джэймс. Пасмяротная “Грэмі” была ўручана Эмі Ўайнхаўс за дуэт з Тоні Бенетам. Узнагароду за Эмі атрымаў яе бацька Мітч Ўайнхаўс, якому аўдыторыя зладзіла авацыю стоячы. Аналагічную авацыю атрымала Адэль – якая толькі вярнулася на сцэну з-за праблем з галасавымі звязкамі. Спявачка атрымала адразу шэсць “Грэмі”. Сярод іншых лаўрэатаў прэстыжнай прэміі - Foo Fighters, якія атрымалі пяць статуэтак. Па тры ўзнагароды дасталіся Скрылексу і Кэні Ўэсту, дзве - Тэйлар Свіфт и Bon Iver.

Паводле матэрыялаў www.zvuki.ru

Фота: kot-rediskin.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі