Гродзенскае ДАІ катала на лімузіне людзей з флікерамі-сардэчкамі (фота)

Гродна адсвяткавала Дзень усіх закаханых. Нават сёння аўтаінспекцыя нагадала пра бяспеку дарожнага руху. Мерапрыемства мела назву “Цані жыццё! Беражы любоў!”. Увечары ў цэнтр горада ДАІ прыгнала белы лімузін. Пракаціцца на ім можна было парам, вопратка якіх была ўпрыгожана святловяртаючымі элементамі.

Адначасова закаханыя хлопцы і дзяўчаты запусцілі ў неба дзесяткі палаючых сэрцаў. Прыгожая акцыя праходзіць не першы раз — многія пары купілі кітайкія ліхтарыкі заранёў. Да мерапрыемства нават падключыліся некаторыя мясцовыя фірмы і заснавалі свае ўзнагароды для самых рамантычных параў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі