Ірына Халіп паехала на доўгатэрміновае спатканне з мужам
Яе двухсуткавае спатканне з Андрэем Саннікавым пройдзе ў наваполацкай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне.
Халіп разлічвае пагаварыць з мужам не "праз шкло", а асабіста. Як паведамляе БелаПАН, яна не стала браць з сабой на спатканне сына Данііла.
Жонка вязе Саннікаву яго ўлюбёныя стравы: плоў, катлеты, адбіўныя, гуляш, пірагі. Яна спадзяецца, што спатканне пройдзе без ускладненняў. Пакінуць калонію ў Наваполацку Халіп павінна 9 верасня.
Нагадаем, што экс-кандыдата ў прэзідэнты асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.