Каб атрымаць новую пасаду, мінчанка набыла фальшывы дыплом
Дакумент аб адукацыі ёй зрабіў родны дзядзька, які працаваў у адным з універсітэтаў Санкт-Пецярбурга.
49-гадовая жанчына заплаціла сваяку 10 000 расійскіх рублёў. Потым яна яшчэ двойчы перасылала грошы за навучанне, пакуль у Мінск поштай не прыйшоў дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Такім чынам жанчына здолела заняць абяцаную на працы пасаду. Аднак доўга яна там не пратрымалася, бо ў кіраўніцтва яе прадпрыемства ўзніклі сумневы ў сапраўднасці дыплома. Падазрэнні неўзабаве пацвердзілі і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Праўда, жанчына сваёй віны не прызнала, спаслаўшыся на нядобрасумленнага дзядзьку, які на той момант ужо памёр.
Але ж на жанчыну завялі крымінальную справу і ёй цяпер пагражае да двух год пазбаўлення волі, перадае БелаПАН.