Каманда з Казахстана сышла з поля ў матчы з "Гомелем" (відэа)

На 84-й хвіліне лік у матчы "Гомель" — "Тараз" быў 3:3 (у беларусаў вызначыліся Карніцкі, Камароўскі і Блізнюк). 

"Калі суддзя паказаў ужо трэцюю чырвоную картку футбалісту "Тараза" (па сутнасці чацвёртую — у сярэдзіне першага тайма на трыбуну быў выдалены сербскі трэнер каманды) трэнеры сказалі футбалістам сыходзіць з поля", — паведамляе афіцыйны сайт ФК "Гомель" у справаздачы з незакончанай гульні.

Нагадаем, што нядаўна таксама ў Турцыі адбылася масавая бойка беларускіх і венгерскіх футбалістаў. Здарылася гэта падчас таварыскага матчу паміж магілёўскім "Дняпром" і "Ферэнцварашам".

На здымку: Футбалісты "Гомеля" перад гульнёй з "Таразам". Фота — fcgomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі