Кампанія "За Вела-Брэст!" займела ўласны сайт

Іх цягам амаль месяцу здымалі самі велаактывісты пры дапамозе агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч". На прыкладзе еўрапейскіх краін з развітымі ўмовамі для роварнага руху ўзнімаюцца штодзённыя праблемы беларускага раварыста і агучваюцца шляхі іх вырашэння.

Нагадаем, што кампанія "За Вела-Брэст!" распачалася ў жніўні гэтага году. Яе галоўная мэта — стварыць умовы для бесперашкоднага роварнага руху па вуліцам Брэсце. Актывістам кампаніі таксама належыць ініцыятыва стварэння ў горадзе велапарковак ў людных месцах і магчымасць пераходу польскай мяжы на ровары ў пункце пропуску "Варшаўскі мост". За ўсе гэтыя патрабаванні збіраюцца подпісы, якія пазней будуць накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам.

Цяпер з матэрыяламі і прапановамі кампаніі можна азнаёміцца на старонцы www.velo.dzedzich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі