Курс долара вырас, курс еўра знізіўся
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў і складае 8630 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 11130. Курс расійскага рубля вырас з 278,5 да 279 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер курс долара вырас на 10 рублёў, а курс еўра — на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net