Лукашэнка: Людзі ўжо, напэўна, усё, што хацелі, схапілі

"Ніякіх рэзкіх рухаў быць не мусіць. Фінансы і грошы не любяць гэтага — гвалту і рэзкіх рухаў. Ды і людзі ўжо, напэўна, усё, што хацелі, схапілі", — цытуе БЕЛТА Аляксандра Лукашэнку.

Як ён кажа, урад і Нацбанк у час не адрэагавалі на тыя тэндэнцыі, што адбываюцца ў свеце. "Мы прадбачылі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, што нас будуць душыць мэтанакіравана і метадычна, дэстабілізіруючы абстаноўку. Так яно і адбылося: спачатку на валютным рынку, пасля на харчовым, а пасля рванула ў метро — цэлы ланцуг", — сказаў Лукашэнка.

"Сумна, што сёння сабраліся прадстаўнікі Нацбанка і ўрада ў Прэзідэнта і чакаюць нейкіх дадатковых рашэнняў. Няўжо вы не можаце самі вызначыцца, дамовіцца і прыняць узгодненае рашэнне, хай нават не папулярнае? Прэзідэнт сваё слова сказаў, чаму вы чакаеце яшчэ нейкіх указанняў?" — адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі