Лукашэнка папросіць у Пуціна грошай

Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас, перадае interfax.by. Пры гэтым ён не змог адказаць на пытанне, ці разлічвае беларускі бок на станоўчае вырашэнне пытання.

Нагадаем, што Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у чэрвені 2011 года вырашыў вылучыць нашай краіне фінансавы крэдыт на 3 млрд долараў. Летась Беларусь атрымала два траншы на агульную суму 1 млрд 240 мільёнаў долараў. На 2012 год запланаваныя два траншы па 440 млн долараў. Аднак грошы ў Мінск не паступілі, бо ад беларускага ўраду чакаюць новую стабілізацыйную праграму.


Фота — skuky.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі