Чаргу па квіткі на БАТЭ займалі ў гадзіну ночы! (фота+відэа)
Сёння пачаўся вольны продаж пакетаў квіткоў на хатнія гульні БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў. Каля стадыёна "Дынама" выстраілася чарга ў 150 метраў.
Восьмага верасня ад самай раніцы ля касаў сталічнага стадыёна “Дынама” утварыліся вялікія чэргі. Людзі займалі месца задоўга да пачатку продажаў квіткоў (адзін з заўзятараў прызнаўся, што прыйшоў уначы, у палову першай гадзіны!), які пачаўся а 10-й раніцы. Зараз магчымасці набыць квіткі чакаюць некалькі соцень чалавек.
Нагадаем, што спачатку у касы паступілі білетныя пакеты для ўладальнікаў абанементаў і членаў Клуба заўзятараў БАТЭ. Ад сённяшняга дня пакеты квіткоў могуць набыць усе ахвотныя. У пакет уваходзяць тры квіткі на хатнія гульні барысаўчан. Асобны квіток на бліжэйшую хатнюю гульню БАТЭ з “Барселонай” можна будзе набыць толькі 24 верасня. Кошты білетных пакетаў немаленькія. Самы танны каштуе 190 тысяч рублёў, самы дарагі – 700 тысяч. Продажы абмежаваныя. Набыць можна толькі па два пакеты ў адны рукі.
Купіў запаветныя квіткі адным з першых! Для гэтага давялося займаць чаргу а палове першай гадзіны ночы!
Самая цвёрдая "валюта" на сёння.