Людзі з пацярпелага ад выбуху дому — пра здарэнне (відэа)
Большасць жыхароў 10-га пад’езда дома № 85 па вуліцы Пляханава выбеглі на вуліцу, нават не паспеўшы цёпла апрануцца.
Адна з жыхарак гэтага дома пакуль знаходзіцца ў дзіцячым садку № 315, куды яе часова пасялілі. Яна распавяла парталу TUT.by, што адбывалася ў момант выбуху і адразу пасля яго.
На месцы здарэння дагэтуль стаіць міліцэйскі кардон. Жыхары суседніх пад’ездаў, якія не пацярпелі ад выбуху, могуць трапіць дадому толькі па дакументах.