Магілёўскіх студэнтаў утрымліваюць ад Народнага сходу?
Дзеля гэтага ім паставілі ў суботу дадатковую, чацвёртую пару.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавёў Аляксей, які вучыцца ў Магілёўскім дзяржуніверсітэце.
Заняткі будуць па прадмеце, які ёсць у навучальным плане, паведаміў юнак. Лішняя пара з’явілася ў раскладзе ў выглядзе наклейкі. Пакуль невядома, ці будуць за гэта даплачваць выкладчыкам і ці будуць адзначаць студэнтаў, якія надумаюць прагуляць незапланаваны занятак.
“Я ўсё адно пайду на Народны сход, — сказаў Аляксей. — Я нават ведаю, што было шмат тых, хто вагаўся — ісці ці не ісці. Але пасля гэтай дадатковай пары яны ўжо вырашылі ісці на сход”.