Марафонец з Маларыты бег у кашулі “Свабоду Бяляцкаму”

У Маларыце сёння прайшоў чарговы Міжнародны марафонскі забег. На старт выйшаў і заўсёднік марафонаў Уладзімір Малей, які жыве ў Маларыце.

“Дзясятку я прабег. Пад сцягам прафсаюзным. Не было каму перадаць, дык усю дыстанцыю ў руках трымаў. Міліцыянт здымаў, і яшчэ ў цывільным адзін. Даў ім свой мэйл, каб з УУС фота прыслалі”, — распавёў бягун Еўрарадыё.

Уладзімір Малей з’яўляецца юрыстам прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай  прамысловасці (РЭП). Сцяг  прафсаюза або бел-чырвона-белы сцяг уздымаў  на міжнародных марафонах за мяжой. У 2012 годзе Уладзімір Малей плануе з калегамі з маларыцкага Клуба аматараў бега ўзяць удзел у юбілейным Стакгольмскім марафоне. Ён будзе прысвечаны Алімпійскім гульням у Стакгольме 1912 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі