Матчы футбольнага чэмпіянату ўсё ж пакажуць па БТ

Як паведамляе прэс-служба федэрацыі футболу, дамова прадугледжвае паказ матчаў нацыянальнай зборнай, а таксама паказ матчаў "Альфа-Банк — Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе 2012 года" па адным з кожнага тура. Будзе паказаны і фінальны матч Кубка Беларусі па футболе. 

Нагадаем, што раней тэлеканал СТВ адмовіўся паказваць матч чэмпіянату Беларусі. Кіраўніцтва тэлеканалу заявіла, што не можа задарма рэкламаваць камерцыйны банк, згаданы ў назве чэмпіянату.  

Фота — banana.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі