Усе матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі пакажуць у інтэрнэце

Мяркуецца, што сёлета заўзятары з усёй Беларусі і з замежжа змогуць пабачыць любы матч чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе. Інтэрнэт-трансляцыі збіраецца арганізаваць на сваім сайце, а таксама на сайтах клубаў Беларуская федэрацыя футбола. Дзеля гэтага БФФ гатовая забяспечваць неабходнай тэхнікай усе беларускія клубы элітнага дывізіёна, інфармуе газета "Прессбол".

Таксама плануецца, што па адным з тэлеканалаў будуць паказвацца па 2 матчы аднаго тура нацыянальнага першынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі