Міліцыя просіць дапамогі ў апазнанні мужчыны, які напаў на жанчыну

Паведамляецца, што ў 16.45 17 кастрычніка каля дома №17 па вуліцы Нахімава ў Мінску ён напаў на 48-гадовую жанчыну. Ён падыйшоў да яе ззаду і схапіў за шыю. Калі яна пачала спрабаваць вырвацца, ён некалькі разоў ударыў яе па галаве, а пасля ўцёк.

Міліцыя мяркуе, што ён можа працягнуць напады і просіць тых, хто пазнае маладога чалавека на фота і відэа, патэлефанаваць па нумарах (017) 200-60-36, (029) 356-02-02, (029) 381-04-19 альбо 102 (канфідэнцыйнасць гарантуецца).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі