Мінінфармацыі: пытанне з рэгістрацыяй інтэрнэт-СМІ яшчэ не вырашылі

Са словаў Праляскоўскага, ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы вырашыць пытанне з рэгістрацыяй такіх СМІ і праца над гэтым вядзецца. Кіраўнік ведамства дадаў, што да 2015 года беларускае тэлебачанне цалкам пяройдзе на лічбу і гэта ўжо будзе тэлебачанне кантэнту, а не тэлебачанне каналаў, паведамляе БелаПАН.

Што да друкаваных медыяў, дык міністр інфармацыі не прадбачыць тут рэвалюцыяў у найбліжэйшую пяцігодку. Друкаваныя выданні будуць прысутнічаць у інтэрнэт-прасторы. Пры гэтым іх папяровыя версіі будуць змяшчаць збольшага аналітыку, а на электронныя старонкі будуць выстаўляць гарачыя навіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі