Мінскае "Дынама" прайграла ў овертайме "Сібіры"
Каманда Марэка Сікоры правяла адзін з найгоршых матчаў у хатняй серыі.
У чацвер у чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" прайграла ў овертайме навасібірскай "Сібіры", аднаму з аўтсайдэраў Усходняй канферэнцыі — 1:2 (1:0, 0:0, 0:1, 0:1). Адзіная шайба ў дынамаўцаў на рахунку Джэфа Плата.
Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе на сваёй пляцоўцы 8 кастрычніка з навакузнецкім "Металургам".