Мінскія школы страхуюцца перад “маўклівай акцыяй”?
З бацькоў патрабуюць распіскі.
Дзяцей абавязалі прынесці ад бацькоў даведкі наступнага зместу: “Мой сын… 21.09 з 16.00 да 21.00 будзе знаходзіцца разам з бацькамі дома”. Пра гэта “Нашай Ніве” паведаміў бацька чацверакласніка адной са школ. Вучняў пры гэтым напалохалі: хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.