МУС абмяркуе супрацоўніцтва з Інтэрполам
Аператыўная нарада Міністэрства ўнутраных справаў пройдзе 31 жніўня ў Мінску.
На парадку дня — абмеркаванне каардынацыі і кантролю дзеянняў праваахоўнікаў пры правядзенні вышуковай працы. Не застанецца па-за ўвагай і механізм міжнароднага вышуку злачынцаў, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
На сёння найбольш дзейным спосабам такога вышуку з’яўляецца выкарыстанне базы Інтэрпол. У ёй знаходзяцца звесткі пра болей за 500 асобаў, якія здзейснілі злачынствы на тэрыторыі Беларусі.