МВФ раіць Нацбанку вярнуцца да адзінага абменнага курса

Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс у часе відэаканферэнцыі 6 красавіка, перадае БелаПАН.

"Наяўнасць шматлікіх абменных курсаў можа выклікаць сур'ёзныя праблемы. Могуць узнікнуць сур'ёзныя скажэнні ў эканоміцы, калі адны асобы могуць набываць валюту па адным курсе, а іншыя — па іншым", — сказаў Джарвіс.

Ён лічыць важным, каб "у рамках працэсу выпрацоўкі беларускім урадам пакета захадаў, якія б падвысілі ўстойлівасць і крэдыт даверу, Нацыянальны банк зноў уніфікаваў курс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі