МЗС Беларусі асудзіў запуск паўночнакарэйскай ракеты
Запуск балістычнай ракеты ў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы з'яўляецца парушэннем рэзалюцыі Савета бяспекі ААН.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных, інфармуе БЕЛТА.
Беларусь заклікае КНДР выконваць рашэнні Савета бяспекі ААН і ўстрымацца ад дзеянняў, што цягнуць абвастрэнне сітуацыі на Карэйскім паўвостраве.
Нагадаем, няўдалы запуск паўночнакарэйскага касмічнага спадарожніка адбыўся ў пятніцу раніцай. Многія краіны свету сёння выступілі з асуджэннем дзеянняў Паўночнай Карэі.
Фота — REUTERS