На Гомельшчыне з-за снегападаў складаная сітуацыя на дарогах

Як паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Гомельскага аблвыканкаму, праблемы з дарожным рухам ёсць у Лоеўскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах. У прыватнасці, рух ускладнены на аўтадарозе Калінкавічы — Брагін — Камарын. Дарогу актыўна чысцяць ад снегу і таму там не спыняецца рух.

Апроч таго, у суботу зранку былі заторы на дарозе Хойнікі — Мазыр, дарогу таксама аператыўна расчысцілі і рух аднавіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі