На гомельскім стадыёне колькасць міліцыянтаў будзе павялічана ўдвая

Апроч таго, будзе распрацаваны комплекс спецыяльных мерапрыемстваў. Яны дазволяць кантраляваць і неадкладна атрымліваць інфармацыю пра неправамерныя выхадкі заўзятараў з усіх сектараў стадыёна, а не толькі з фан-трыбуны. Акрамя заўзятараў кантраляваць будуць і міліцыянтаў ды іх культуру паводзінаў. Як паведамляе газета “Гомельская праўда”, сачыць за гэтым будзе асабіста начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі