На кампенсацыю штрафа Бяляцкага сабралі больш за палову сумы

Нагадаем, што 15 снежня праваабаронцы і грамадскія дзеячы абвясцілі збор сродкаў на карысць Алеся Бяляцкага. Яны прапанавалі грамадскім коштам аплаціць тую суму, якую налічыў суд — 720 мільёнаў рублёў шкоды і 36 мільёнаў рублёў судовай пошліны.

Як паведаміў Еўрарадыё паплечнік асуджанага праваабаронцы Уладзімір Лабковіч, сабрана ўжо больш за палову сумы. Дакладную лічбу ведае жонка палітвязня Наталля Пінчук, але яна цяпер займаецца пахаваннем бацькі Алеся Бяляцкага:

Лабковіч: "Мы пакуль не можам паведаміць лічбу, таму што Наталля зараз займаецца пахаваннем. Толькі яна можа схадзіць у банк і даведацца. Прыблізна больш за палову сабралі, але дакладна я вам не скажу".

Нагадаем, грошы мяркуюць сабраць да разгляду касацыі на прысуд праваабаронцу. Ініцыятары акцыі мяркуюць, што выплата налічанага штрафу паўплывае на змякчэнне прысуду Бяляцкаму.

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі