На сёння запланаваная чарговая “маўклівая акцыя”
Яна пройдзе па новым фармаце.
Арганізатары з суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" прапанавалі правесці акцыю пратэсту пасля завяршэння футбольнага матчу паміж БАТЭ і “Барселонай”. Удзельнікам “маўклівага пратэсту” прапануецца пасля завяршэння сустрэчы прайсці разам з футбольнымі заўзятарамі ад стадыёна “Дынама” да Кастрычніцкай плошчы пляскаючы ў ладкі. Скончыцца акцыя павінна ў гадзіну ночы.
Нагадаем, што мінулая “маўклівая акцыя”, якая была першай пасля перапынку, прайшла без затрыманняў. У Мінску ў ёй удзельнічала каля 200 чалавек.
Фота: daylife.com