На свабоду выйшаў былы пракурор Мінскай вобласці Міхаіл Снягір
У 2010 годзе ён быў асуджаны за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў на 7 гадоў калоніі з узмоцненым рэжымам, але яго вызвалілі ўмоўна-датэрмінова.
"Беларускі партызан" нагадвае, што крымінальная справа, па якой праходзіў Снягір, была заведзеная ў лістападзе 2008-га. Неўзабаве ён трапіў за краты, дзе знаходзіўся да суда.
Яго справу ў траўні 2010 года разглядаў Вярхоўны суд. Міхаіл Снягір атрымаў не толькі немалы тэрмін, у яго яшчэ канфіскавалі ўсю маёмасць. Між іншым, і ўчастак зямлі на Міншчыне. У снежні 2012-га яе прадалі з аўкцыёну.
Фота — bymedia.net