Надвор’е на нядзелю: мароз да 22 градусаў
У бліжэйшыя суткі, 10 сакавіка ў Беларусі будзе хмарна з праясненнямі, пераважна без ападкаў.
Толькі ў Брэсцкай і Гомельскай вобласці пройдзе снег, слабая завіруха, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет. На асобных участках дарог захаваецца галалёд. Вецер паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, удзень месцамі парывамі да 13 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў марозу, па поўначы пры праясненнях — 17-22 градусы, у паўднёвых раёнах краіны — мінус 5-9 градусаў, удзень будзе 2-7 градусаў ніжэй за нуль, месцамі па поўначы да мінус 10 градусаў.