Не ўсе гледачы змаглі ўбачыць выступ Вайцюшкевіча ў Варшаве
28 кастрычніка вядомы беларускі спявак і кампазітар Змiцер Вайцюшкевiч даў канцэрт у польскай сталіцы.
Мерапрыемства арганізаванае Беларускім Домам у Варшаве, прайшло ў сядзібе арганізацыі.
Адразу, як стала вядома аб месцы правядзення мерапрыемства, ўзнікла пытанне дзе арганізатары плануюць змясціць усіх жадаючых пачуць Вайцюшкевіча. У сядзібе Беларускага дома ў Варшаве няма вялікіх залаў.
Нажаль, песімістычныя прагнозы спраўдзіліся. Большасці слухачоў прыйшлося стаяць увесь канцэрт, а некаторыя нават не змаглі ўбачыць выступ беларускага музыкі.
Тыя слухачы, якія не былі ў стане ўвайсці ў пакой, дзе выступаў Вайцюшкевіч, пачалі голасна размаўляць паміж сабой. Гэта ў сваю чаргу перашкаджала тым слухачам, якія змаглі першымі ўвайсці ў пакой і самаму музыку. Падчас свайго выступу Вайцюшкевіч некалькі разоў рабіў заўвагі людзям у суседнім пакоі.