Нікалас Мадура стаў афіцыйна выконваць абавязкі прэзідэнта Венесуэлы
8 сакавіка ён прыняў адпаведную прысягу, паведамляюць інфармагенцтвы.
Рытуал прайшоў на паседжанні Нацыянальнай асамблеі пасля завяршэння афіцыйнай цырымоніі развітання з былым лідарам краіны Уга Чавесам.
У адпаведнасці з венесуэльскай канстытуцыяй, новыя выбары павінны прайсці цягам 30 дзён пасля смерці прэзідэнта. Аднак пакуль іх дакладная дата невядомая. Мадура ўжо заявіў, што яны павінны прайсці неадкладна. Таксама ён заклікаў апазіцыю як мага хутчэй вызначыцца са сваімі кандыдатамі на будучых выбарах.