Cуды над праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам (Абноўлена)
Адзін ужо скончыўся, у другім — перапынак.
Нагадаем, што праваабаронцу вінавацяць ва ўтойванні прыбыткаў і нявыплаце падаткаў. Справу разглядае суддзя Вераніка Абрамовіч.
На пачатку працэсу прадстаўнік падатковай інспекцыі хадайнічаў, каб сума пазову была павялічаная з 41 мільёна да 43. Ён тлумачыць, што гэтак вырасла пеня.
У сваю чаргу Стэфановіч хадайнічае, каб спынілі працэс, пакуль не разгледзяць ягоную скаргу, перадае Радыё "Свабода". Раней праваабаронца паскардзіўся старшыні суда на суддзю Марыну Валчкову. На яго думку, суддзя парушала закон, калі разглядала ягоную скаргу на пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці.
Прыкладна ў 10.25 суддзя абвясціла перапынак да 14.15, бо скаргу будуць раглядаць у 11.30 у іншым судовым працэсе. Хадайніцтва Стэфановіча яна не задаволіла.
***
13.05 Скаргу Валянціна Стэфановіча на падаткавікоў не задаволілі
Такое рашэнне прыняў Партызанскі суд сталіцы. Праваабаронца плануе абскарджваць гэтае рашэнне.
Нагадаем, што Стэфановіч абскарджваў вынесены яму падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна штраф за нявыплату падаткаў.
Як паведамляе Радыё "Свабода", суддзя не задаволіла два хадайніцтвы праваабаронцы. Спярша праваабаронца прасіў адкласці разгляд, бо раней скардзіўся на суддзю Валчкову. Па яго словах, суддзя дапусціла парушэнні пры першым паседжанні разгляду гэтай скаргі. Пасля адхілення хадайніцтва Стэфановіч абвясціў адвод суддзі, але яна і гэта адхіліла.
Фота — bymedia.net