Падтрымаць футбольны клуб “Штурм” прыехала ад 50 да 100 заўзятараў
Аб гэтым паведамілі афіцэры аўстрыйскай паліцыі, якія будуць працаваць на матчы “БАТЭ” – “Штурм”.
Аўстрыйскія паліцэйскія не ў першы раз прыязджаюць у Беларусь. Папярэдні раз яны працавалі на гульні “Штурма” з салігорскім “Шахцёрам”. Сёння на “Дынама” два афіцэры будуць сачыць за заўзятарамі аўстрыйскага клуба, паведамляе БелТА. Мяркуецца, што іх у Мінску будзе ад пяцідзесяці да сотні.