Памёр славуты рэстаўратар Пётр Журбей

Пра гэта паведамляе сайт Нацыяльнага мастацкага музея Беларусі.

Пётр Журбей, украінец па нацыянальнасці, прысвяціў жыццё аднаўленню твораў беларускага мастацтва. Ён быў адным са стваральнікаў беларускай школы рэстаўрацыі тэмпернага жывапісу ды паліхромнай скульптуры, у маладосці асабіста займаўся мастацкаю разьбою.

Самыя вядомыя аб’екты, над якімі працаваў Пётр Журбей, гэта алтары касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску ды абразы Кафедральнага сабора Святога Духа ў Мінску. У прыватнасці, старадаўняя ікона Найсвяцейшай Багародзіцы XVI ст. Таксама вядомы рэстаўратар аднавіў каштоўныя творы XVI стагоддзя “Спас Уседзяржыцель” і “Пакланенне мудрацоў”.

Апошнія 13 гадоў Пётр Журбей працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі