Першамай дазволілі толькі праўладным камуністам

Як перадае Радыё "Свабода", дазвол на публічнае святкаванне Дня працы не атрымалі таксама незалежныя прафсаюзы, якія меркавалі сабраць прадстаўнікоў з усёй Беларусі ў Мікашэвічах.

Актывісты Камуністычнай партыі Беларусі, якая падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, 1 траўня спачатку ўскладуць кветкі да помніка Леніну, а потым пяройдуць у парк імя Янкі Купалы. Там разам ім дазволена святкаваць з прадстаўнікамі афіцыйных прафсаюзаў.

Гэтаксама прыйшлі паведамленні, што не дазволілі недзяржаўным структурам акцыі 1 траўня ў іншых гарадах Беларусі.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі