“Петля Пристрастия” займела жывы кліп

У гурта “Петля Пристрастия” з’явіўся першы livе-клип на песню “Летучий корабль”. Відэа было знятае падчас канцэрта-прэзентацыі новага альбома “Гипнопедия” ручной камерай “Canon”.

Ідэя кліпа нарадзілася непасрэдна перад канцэртам у грымёрцы. Аўтарам роліка выступіў рэжысёр Даніла Беранцаў. Частку матэрыялу адзняў фронтмэн гурта Ілля Чарапко, які паралельна з выкананнем песні здымаў тое, што адбывалася навокал.

Па словах Беранцава, у кліпе хацелася перадаць “угарную”, канцэртную, жывую энергетыку “Петли”, таму выкарыстоўвалася практычна кішэнная камера і злёгку эпілептычная манера здымкі. У выніку ролік адпавядае ўсім стандартам DIY: хутка, шчыра і бясплатна.

Кліп прысвечаны сябру гурта Аляксандру Ліберзону, нага якога пакутуе ў гіпсе. А паглядзець відэа можна на YouTube.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі