Польскі міністр Квяткоўскі возьме пад свой кантроль справу Жукаўца

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ выступіў са зваротам у абарону палітуцекача Андрэя Жукаўца. 26 жніўня ён накіраваў ліст на імя міністра юстыцыі Польшчы Кшыштафа Квяткоўскага і міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага.

На думку Пазьняка, беларускія ўлады актыўна помсцяць бізнэсмэнам, кшталту Андрэя Жукаўца, за фінансавую дапамогу апазіцыі.

Пазьняк: “Міністр адказаў мне ў лісце, што міністэрства не можа ўплываць на суды, бо суды незалежныя і г.д. А пасля гэтай прэамбулы ідзе інфармацыя, з майго пункту гледжання, станоўчая. Тут напісана, што, прымаючы пад увагу доўгае трыванне гэтага працэсу, далейшае яго праходжанне будзе адбывацца пад кантролем Адміністрацыі міністра юстыцыі. І што ў рамках гэтага кантролю будзе ісці назіранне, ці дакладна адбываецца судовы працэс, каб не было правалочак, каб ён ішоў па закону згодна з працэдурай усіх законаў”.

Нагадаем, што супраць Андрэя Жукаўца з падачы беларускіх уладаў пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі